BE RU EN

«Лукашэнка зламаецца ў выніку нябачанага калапсу і паралічу»

  • 24.07.2024, 11:23

Дыктатар баіцца поўнай блакады чыгуначнага транзіту з боку Польшчы.

Менск у гэты момант праводзіць інтэнсіўныя кансультацыі з Пекінам наконт пагрозы чыгуначнаму транзіту. Трэцім ценявым бокам кансультацый стаў МЗС РФ, піша тэлеграм-канал «Беларуская выведка».

Масква і Менск разглядаюць патэнцыйныя рызыкі зараз супольна. Масква спрабуе гуляць з Кітаем беларускай картай у адказ на блакаванне Пекінам плацяжоў з РФ у юанях.

Лукашэнка не адрэагаваў на «намёкі» Польшчы і надумаў абысціся паўмерай - зменшыць плынь мігрантаў. У штабе дыктатара з падачы Крамля на сённяшні дзень устойліва дамінуе меркаванне, што «Варшава не адважыцца на працяглую блакаду мяжы».

Крыніцы тэлеграм-канала, блізкія да штаба дыктатара, папярэджваюць, што Лукашэнка зламаецца толькі ў выпадку нябачанага масіўнага калапсу і паралічу на чыгуначных лініях, якія прывядуць да значных страт Кітая і цяжкасці руху па тэрыторыі РФ.

Апошнія навіны