Афіцэр СБУ: У Крэмль прыляцеў «чорны лебедзь»
- 24.07.2024, 10:53
Стыхійныя бунты на поўдні РФ могуць запусціць сур'ёзныя працэсы.
Пуцінскі рэжым сцвярджае, што праблемы са святлом у Расеі ўзніклі з-за непаладак на турбагенератары Растоўскай АЭС. Хоць дагэтуль працягваецца экспарт электраэнэргіі ў трэція краіны, і адпаведна расейцы сядзяць без электрычнасці.
Гэты факт моцна абурыў насельніцтва, і яны нават выйшлі на стыхійны мітынг. Афіцэр СБУ ў адстаўцы Іван Ступак сказаў «24 Каналу», што гэты выпадак можа стаць «чорным лебедзем» для Крамля і запусціць сур'ёзныя працэсы.
Адключэнне святла - адзінае, што прымусіла расейцаў выйсці на вуліцу. Ні вайна і гібель сваякоў, ні блакаванне інтэрнэту і абмежаванне выезду за мяжу ўвогуле не стымулявала расейскія насельніцтва мітынгаваць.
На думку Івана Ступака, абмежаванне спажывання электраэнэргіі можа стаць "чорным лебедзем", які прымусіць расейцаў нешта рабіць з крамлёўскай уладай. Яны пачалі ўжо перацінаць вуліцы. Бо ў адных святла няма 2 - 3 гадзіны на дзень, у іншых - тры дні. Расейскае насельніцтва скардзіцца, што псуюцца прадукты і страшная спякота.
«Аднак найперш невядомае камандаванне павіннае сканцэнтравацца на знішчэнні беспілотнікамі аб'ектаў энэргетыкі, якія забяспечваюць электраэнэргіяй расейскае ваеннае камандаванне: сілкуюць штабы; вялікія групоўкі войскаў; радыёлакацыйныя станцыі, падключаныя да прадпрыемстваў абароннай галіны; заводы, дзе плавяць метал і вырабляюць танкі», - адзначыў экс-супрацоўнік СБУ.
Няма плаўленага металу - няма вырабленых дэталяў - няма гатовага ўзбраення. Акрамя таго, важна наносіць удары па квазі вайсковых аб'ектах. Напрыклад, канструктарскія бюро або даследчыя цэнтры, якія распрацоўваюць макеты ракет. Адсутнічае святло - не працуюць кампутары і прынтары. Адпаведна тэхналагічны працэс спыніўся. Гэта галоўная задача.
У той жа час «пабочная» гісторыя - спроба справакаваць людзей выйсці на пратэсты, каб тыя пераціналі дарогі і стваралі асяродкі сацыяльнай напружанасці. Са слоў Ступака, Украіна жыве паводле даўняга правіла: спадзявайся на лепшае, але рыхтуйся да горшага.
«Таму рыхтуемся да таго, што няма такіх абставін, якія маглі б прымусіць расейскае цывільнае насельніцтва змяніць нешта ў Расеі. Яны на такое не здольныя, але ўрэшце пэўныя чыннікі ўзнікаюць. Будзем спадзявацца, што такіх невыгод у расейцаў будзе станавіцца ўсё больш», - канстатаваў Іван Ступак.