Стала вядома, якая песня амерыканскай суперзоркі будзе галоўнай у кампаніі Камалы Гарыс
- 24.07.2024, 11:10
Шматразовая ўладальніца "Грэмі" ўжо ўдзельнічала ў палітычных мерапрыемствах.
Амерыканская поп-дзіва Беёнс дазволіла выкарыстоўваць сваю музыку ў перадвыбарнай кампаніі Камалы Гарыс, піша CNN.
Цяпер песня артысткі пад назвай Freedom стане афіцыйнай мелодыяй у прэзідэнцкай гонцы новай кандыдаткі ад Дэмакратычнай партыі. Пра гэта сцвярджае CNN, спасылаючыся на інсайдэра з акружэння Гарыс.
Са слоў крыніцы, каманда Камалы хутка атрымала дазвол ад прадстаўнікоў спявачкі, якая вельмі прыдзірліва ставіцца да падобных рэчаў. Больш за тое, Гарыс ужо зрабіла свой першы афіцыйны выступ у штаб-кватэры кампаніі, выйшаўшы пад трэк Беёнс.
Варта адзначыць, неаднаразовая ўладальніца "Грэмі" неаднаразова была актыўнай удзельніцай палітычных мерапрыемстваў.
Так, у 2013 годзе яна праспявала нацыянальны гімн на інаўгурацыі прэзідэнта Барака Абамы. У 2016 годзе Беёнсэ і ейны муж Джэй-Зі былі хэдлайнерамі перадвыбарчага канцэрта Гілары Клінтан у Кліўлендзе.