BE RU EN

Падрыў аўто расейскага вайсковага начальніка ў Маскве: з'явілася відэа ўстаноўкі выбухоўкі

  • 24.07.2024, 12:44

Бомбу заклалі ў раёне сядзення вадзіцеля.

Самаробнае выбуховае прыстасаванне пад машыну высокапастаўленага вайсковага чыноўніка РФ Андрэя Таргашова, які падарваўся ў Маскве ноччу 24 ліпеня, падклаў мужчына узростам прыкладна 35 гадоў. Расейскі Telegram-канал Mash апублікаваў відэа, на якім, як сцвярджаецца, невядомы ўсталёўвае бомбу.

Са звестак канала, мужчына ўсталяваў выбухоўку на дно Toyota Land Cruiser, у раёне сядзення кіроўцы.

З інфармацыі Mash, пасля гэтага мужчына прабыў недалёка ад машыны яшчэ блізу 11 хвілін. Аўтары канала сцвярджаюць, што ў гэты час ён мог даваць справаздачу перад куратарам і ўсталёўваць камеру.

Раніцай 24 ліпеня ў аўто намесніка начальніка радыёцэнтра вайсковай часці спадарожнікавай сувязі РФ Таргашова спрацавала выбуховае прыстасаванне ў той момант, калі ён садзіўся ў аўтамабіль. Са звестак расейскіх СМІ, яму адарвала ногі, ён знаходзіцца ў рэанімацыі. Разам з ім была ягоная жонка, якая таксама атрымала раненні.

Апошнія навіны