BE RU EN

Ва УСУ ўступілі першыя жанчыны-асуджаныя

  • 24.07.2024, 14:49

Міністэрства юстыцыі Украіны паведаміла падрабязнасці.

З Узброенымі сіламі Украіны (УСУ) уклалі кантракт першыя сем жанчын, якія адбывалі пакаранне ў турме.

Пра гэта паведамляе Міністэрства юстыцыі Украіны, якое цытуе намесніцу кіраўніка ведамства Алену Высоцкую.

Як адзначыла Высоцкая, жанчыны выказалі жаданне праходзіць вайсковую службу паводле кантракту ў абмен на ўмоўна-датэрміновае вызваленне.

Зрэшты, асуджаныя ўжо прайшлі вайскова-лячэбную камісію (ВЛК) і атрымалі згоду камандзіраў воінскіх часцей на праходжанне службы ў канкрэтных падраздзяленнях.

«Прыняты Вярхоўнай Радай закон аб мабілізацыі асуджаных асобаў прадугледжвае магчымасць патрапіць у войска не толькі мужчынам, але і жанчынам. Аднак раней асуджаныя жанчыны не выяўлялі жадання мабілізавацца ў войска. Цяпер ёсць пастанова наконт першых сямі асуджаных, якія наважыліся падпісаць кантракт з УСУ», - патлумачыла Высоцкая.

Апошнія навіны