BE RU EN

У Турцыі затрымалі мужчыну, які мог падарваць афіцэра штаб-кватэры ГРУ ў Маскве

  • 24.07.2024, 19:29

Аб затрыманні расейца паведаміў міністр унутраных спраў Турцыі.

У Турцыі затрымалі мужчыну, які можа мець дачыненне да падрыву аўто афіцэра штаб-кватэры ГРУ ў Маскве.

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Турцыі Алі Ерлікая ў сацсетцы Х.

Ён адзначыў, што ў Турцыі затрымалі грамадзяніна Расеі Яўгена Серабракова. Расея сцвярджае, што ён «учыніў тэракт з выкарыстаннем начыненага выбухоўкай аўтамабіля ў Маскве», у выніку чаго два чалавекі атрымалі раненні.

Турэцкі міністр удакладняў, што мужчына выйшаў з аэрапорта а 09:40, да таго, як яго ўнеслі ў базу звестак Інтэрпола аб міжнародным вышуку. Мужчыну затрымалі ў горадзе Бодрум, на поўдні краіны.

Раніцай 24 ліпеня СМІ паведамілі, што ў Маскве прагрымеў выбух. Выбухнула аўто, якое належала афіцэру Андрэю Таргашову, які працуе ў штаб-кватэры ГРУ. Расейскі сілавік пацярпеў. У машыне таксама была ягоная жонка, якая атрымала раненні.

Апошнія навіны