BE RU EN

У Азоўскім моры зніклі расейскія караблі

  • 25.07.2024, 10:52

Пасля ўдару УСУ па порце "Каўказ".

УСУ ўдалося знішчыць у порце "Каўказ" трэці паром РФ - "Славянін", які агрэсар выкарыстаў для забеспячэння ваеннай лагістыкі - пасля гэтага ў Азоўскім моры зніклі ўсе расіейскія караблі. Пра гэта ў эфіры тэлемарафону заявіў спікер Ваенна-марскіх сіл УС Украіны Дзмітрый Плецянчук, піша unian.net.

Ён падкрэсліў, што ў Азоўскім моры зараз не фіксуецца знаходжанне расейскіх вайсковых караблёў.

"Раней яны маглі базавацца ў Азове або перыядычна заходзіць, напрыклад, у Цямрук, або перыядычна знаходзіцца ў Таганрожскім заліве, то цяпер надумалі пакінуць акваторыю", — дадаў Пляцянчук.

“Яны вырашылі пакінуць акваторыю Азоўскага мора, выклікана гэта, вядома, найперш, пашкоджаннем чыгуначнага парома. Яны ўзялі карту, узялі цыркуль - правялі радыус і зразумелі, што, відаць, заставацца там не вельмі бяспечна. Менавіта таму - гэта адзіная прычына, і гэта адзіная мова, якую разумее наш вораг, - мова сілы”, - падкрэсліў Плецянчук.

Апошнія навіны