Супраць маці палітвязня Аляксандра Францкевіча завялі крымінальную справу
- 25.07.2024, 11:36
Таццяну Францкевіч затрымалі, калі яна прывезла перадачу сыну.
Супраць маці анархіста Аляксандра Францкевіча, які адбывае 16 гадоў пакарання ў калоніі, завялі крымінальную справу. Пра гэта паведамляе ў «Фэйсбук» журналістка Яўгенія Доўгая.
Абвінавачанне, якое выстаўляюць жанчыне, кваліфікуецца паводле артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса ("Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім"), што прадугледжвае да 7 гадоў зняволення.
Нагадаем, што Таццяну Францкевіч затрымалі 19 ліпеня ў калоніі №11 у Ваўкавыску, разам з ёй была затрыманая яе сястра Наталля Лабацэвіч. Жанчыны прыехалі ў калонію з перадачай для Аляксандра.