Крым можа стаць выспай
- 25.07.2024, 12:49
Украіна адразае расейцам шляхі забеспячэння.
Спікер Ваенна-марскіх сіл УС Украіны Дзмітрый Плецянчук расказаў, што пасля паразы расейскага парома «Славянін», які забяспечваў вайсковую лагістыку расейцаў на поўдні, сітуацыя агрэсара на гэтым кірунку яшчэ больш ускладнілася - часова акупаваная паўвыспа Крым у кожны момант можа быць «адрэзаная» ад РФ, піша unian.net.
«Сітуацыя для расейцаў даволі складаная і Крым, з якога ўсё пачалося (РФ анэксавала паўвыспу ў 2014 годзе - УНІАН), які яны выкарыстоўваюць як элемент імперскай прапаганды, як бы сказаць, пэрліна іх царскай кароны, яна фактычна знаходзіцца ў найбольш уразлівым становішчы. Таму што паўвыспа у кожны момант можа стаць выспай», - сказаў Плецянчук.
Ён дадаў, што цяпер - самы час тым, хто незаконна прыбыў у Крым, яго пакінуць, як гэта ўжо практыкуецца сярод сем'яў расейскіх вайсковых маракоў.
«Некаторыя сем'і вайсковых маракоў ужо пакінулі Крым. Асабліва тыя, якія перадыслакаваліся фактычна ў Новарасійск. Гэта ж тычыцца сем'яў спецслужбоўцаў, якія таксама павывозілі сваіх (сваякоў - заўв.). Таму той, хто мае рэшткі крытычнага мыслення, гэтай ідэяй ужо скарысталіся. Але сапраўды яны зрабілі гэта своечасова», - падкрэсліў Плецянчук.