BE RU EN

«Тавар пад поўнай забаронай на вываз, нават калі без VAT»

  • 4.07.2024, 17:10

Польшча ўвяла сур'ёзныя змены для беларусаў, якія перасякаюць мяжу.

У памежных чатах беларусы паведамляюць, што з 4 ліпеня выезд з Польшчы магчымы толькі без тавараў:

«З 4 ліпеня беставарны выезд з Польшчы. Мытня ў Тэрэспалі больш не пацвярджае tax-free. На зялёным канале ў машын правяраюць вываз тавару (тэхніка, запчасткі). Нават без афармлення tax-free не прапускаюць. Можна везці: прадукты харчавання, лекі з аптэкі, каву, парашок».

Сайт Charter97.org паглядзеў, што расказваюць удзельнікі чатаў, якія стаяць проста цяпер на мяжы:

«Па зялёным калідоры паралельна мне людзі праязджалі з таварам (аўто). Прыязджаеш на «ватны», мытня правярае, што вязеш, і вяртае назад у Польшчу. Ужо хвілін 15-20 па «зялёным» ніхто не едзе. Складана сказаць, ці будуць далей з таварам прапускаць па «зялёным».

«Я на разварот. Мытня кажа, што нічога нельга. З іх слоў, мытня павінна адбіць VAT, адправіць на кантроль і выклікаць паліцыю. І нібыта яны робяць добрую справу, што проста вяртаюць – без паліцыі і штрафу».

«Тавар пад поўнай забаронай на вываз, нават калі без VAT».

«Правяраюць кожны аўтамабіль зараз»

«Новая змена на мяжы сказала: 14-ы пакет санкцый, беставарны выезд. Назад у Польшчу разварочваюць усіх. Там спіс на 200+ лістоў, толькі пару найменняў прахадных».

Апошнія навіны