BE RU EN

УСУ прарвалі мяжу РФ пад Белгарадам

  • 10.08.2024, 20:07

Узятае пад кантроль сяло Пораз.

Сілы абароны Украіны паспяхова перайшлі мяжу Белгарадскай вобласці Расеі.

Раніцай 10 жніўня ваяры 252-га штурмавога батальёна тэрытарыяльнай абароны запісалі відэа з расейскай вёскі Пораз, што ў Грайваронскім раёне, паведамляе dialog.ua.

Відэа было запісанае на парозе Поразаўскага сельскага клуба, што ў цэнтры населенага пункта. Мяркуючы з кадраў, у аперацыі, акрамя 252-га штурмавога батальёна «Штурм» ТРА УСУ, браў удзел таксама Грузінскі легіён.

«Батальён 252 знаходзіцца ў населеным пункце Пораз, Белгарадская вобласць. Слава Украіне! Слава 252-му батальёну!» – заявілі байцы.

Адзначым, што сяло Пораз знаходзіцца ўсяго за пару кіламетраў ад украіна-расейскай мяжы.

На гэты момант невядома, гаворка ідзе пра лакальную аперацыю або пра вялікі прарыў мяжы як у Курскай вобласці.

Апошнія навіны