Плехава і Мартынаўка ў Курскай вобласці перайшлі пад кантроль УСУ
- 10.08.2024, 14:48
Сілы абароны Украіны прасунуліся на поўдні і поўначы ад Суджы.
Сілы абароны Украіны, папярэдне, узялі пад свой кантроль вёскі Плехава і Мартынаўку ў Курскай вобласці.
Пра гэта раніцай 10 жніўня напісаў шэраг расейскіх Z-каналаў, паведамляе Дыялог.UA.
«На стан 07:25 праходзіць інфармацыя, што ў населеным пункце Плехава зайшлі УСУ», – пішуць расейцы. Таксама яны паведамілі пра ўзяцце ўкраінцамі прыкладна ў той самы час вёскі Мартынаўка.
Першы населены пункт знаходзіцца на поўдні ад Суджы, якую, папярэдне, поўнасцю кантралююць украінскія сілы.
Другое сяло – Мартынаўка – размешчанае на поўначы ад горада.
СМІ сцвярджаюць, што вельмі актыўныя баі ідуць у раёне горада Суджа, УСУ ўжываюць артылерыю і дроны FPV.
Адзначаецца, што заняцце Пляхава адкрывае УСУ дарогу на поўдзень Курскай вобласці. А Мартынаўка размешчаная на трасе, якая вядзе да Курска, а таксама да Курскай АЭС у горадзе Курчатаве.