Расейскі афіцэр дапамог УСУ
- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «ДЗЕНЬ апрычніка»
- 10.08.2024, 16:17
Ішоў трэці год камандзірскага ідыятызму.
Пацвярджаецца інфармацыя аб начным удары ракет РСЗА HIMARS па калоне расейскіх вайскоўцаў у 40 км ад мяжы і 8 км ад Рыльска. Нейкі афіцэр-выдатнік пасля вучэння з кніжкамі мінулага стагоддзя акуратна выбудаваў тэхніку ў адзін шэраг, каб УСУ не марнавалі шмат набояў.
У выніку згарэла больш за 10 грузавікоў з вайскоўцамі ўнутры. У z-каналах заклікаюць расстрэльваць камандзіраў за загады аб руху ў калоне ў зоне дзеяння РСЗА.
Блізкі да "ПВК Вагнера" канал "Трынаццаты" ўважае, што "на трэці год вайны ўжо малпу можна было б навучыць, але не якога-небудзь МА-шнага штабнога генерала".
Тэлеграм-канал "Дзень апрычніка"