Портнікаў распавёў, ад якіх абласцей і чаму гатовы адмовіцца Пуцін
- 10.08.2024, 17:58
Крэмль прыйшоў да несуцяшальнага для сябе выніку.
Курская, Бранская і Белгарадская вобласці на час выпадаюць з-пад кантролю Крамля, бо там на перыяд контртэрарыстычнай аперацыі галоўным становяцца расейскія сілавыя структуры. Тры рэгіёны РФ апынуцца аддзеленымі ад астатняй тэрыторыі краіны мяжой, якую трэба будзе перасякаць прад'яўляючы дакументы, а тыя, хто застанецца тамака жыць, рызыкуюць апынуцца ў поўным вакууме, створаным супрацоўнікамі ФСБ.
Аб гэтым Віталь Портнікаў распавёў у сваім чарговым відэа на канале YouTube, піша dialog.ua.
Публіцыст апісаў, што чакае расейцаў, якія застануцца на тэрыторыі, дзе абвешчана контртэрарыстычная аперацыя ў РФ: «У першую чаргу атрымаецца абмежаваць уцечку любой інфармацыі, таму што ў такой сітуацыі жыхары таго ці іншага рэгіёна, які знаходзіцца ў зоне контртэрарыстычнай аперацыі, не маюць магчымасці размаўляць нават паміж сабой, а не тое каб з жыхарамі іншых рэгіёнаў. Таксама ФСБ атрымае магчымасць без якіх-небудзь перашкод і хаця б фармальных прававых рашэнняў ажыццяўляць праслухоўванне тэлефоннай сувязі, адсочваць трафік, затрымліваць людзей у любы зручны для расейскіх чэкістаў момант, то бок там пачынаецца поўнае бяспраўе».
Пасля гэтага Віталь Портнікаў падсумаваў вышэйсказанае: "Расейцы будуць атрымліваць толькі кантраляваную інфармацыю ад расейскіх чэкістаў. У гэтым і заключаецца па вялікім рахунку сэнс стварэння "санітарнай зоны" ў трох прымежных абласцях Расейскай Федэрацыі, якую стварыў Пуцін пасля рэйду на тэрыторыю Курскай вобласці. Гэта паказчык таго, што расейскае памежжа становіцца небяспечным для самой РФ і што трэба будзе думаць аб "санітарных зонах" не на тэрыторыі Украіны, а на тэрыторыі самой Расеі. Праз два з паловай гады вялікай вайны Крэмль прыйшоў менавіта да такога несуцяшальнага для сябе выніку".