Чаго беларусам чакаць ад надвор'я на наступным тыдні
- 10.08.2024, 19:11
Варта прыгатавацца і да спякоты, і да прахалодных дажджоў.
На наступным тыдні, з 12 да 18 жніўня, беларусаў чакаюць перапады атмасфернага ціску і тэмпературы паветра.
Варта прыгатавацца і да спякоты, і да прахалодных дажджоў. Аб гэтым папярэдзіў сіноптык Дзмітры Рабаў.
Ранішнія туманы не дадуць забыцца, што хутка восень.
Надвор'е на пачатку тыдня
Першыя дні тыдня будуць ветранымі. Вільготнасць паднімецца да 90%. У паўночна-ўсходняй частцы краіны чакаюцца навальніцы і кароткачасовыя дажджы.
Па начах тэмпература будзе ад 10 да 15°C. У панядзелак удзень прагназуюць ад 18°C (на паўночным усходзе) да 26°C (на паўднёвым захадзе). На аўторак аналагічна.
Надвор'е ў сярэдзіне тыдня
Да серады стане гарачэй. Воблачнасць будзе зменнай, ападкаў не чакаецца. Вецер таксама супакоіцца.
Уначы тэмпература складзе ад 9 да 14°C. У сераду ўдзень - ад 22 да 29°C.
У чацвер надвор'е пратрымаецца прыкладна гэтак жа. Разбежка ў тэмпературы - ад 21°C у Горадні да 29°C у Гомелі.
Надвор'е ў канцы тыдня
А вось у пятніцу вернуцца невялікія дажджы. Тэмпература паветра апусціцца на ўзровень 17–21°C.
Разам з выходнымі прыйдуць і навальніцы, а таксама туман з бачнасцю да 500 м у начны і ранішні час.
Па начах тэмпература паветра складзе 13–17°C. У суботу ўдзень - усяго да 18°C. А ў нядзелю ў паўночнай частцы краіны будзе і зусім 13°C. Поўдню пашанцавала больш - прагназуюць 21°C.