У Лондане з'явілася шостая праца Бэнксі за шэсць дзён
- 10.08.2024, 20:31
Усе яны прысвечаны жывёлам.
Ананімны мастак Бэнксі намаляваў яшчэ адну карціну на вуліцах Лондана. Гэта ўжо шостае графіці мастака за шэсць дзён, піша zn.ua.
Фатаграфію новай працы Бэнкс апублікаваў у Instagram. На сцяне будынка, аплеценага плюшчом, намалявана пантэра, якая пацягваецца.
Серыю работ, прысвечаных жывёле, мастак пачаў маляваць у панядзелак. Першым быў малюнак казла, які з'явіўся на сцяне каля мосту К'ю на Тэмзе.
У аўторак ён стварыў яшчэ адно графіці, на гэты раз двух сланоў, якія цягнуцца хобатамі адзін да аднаго. У сераду з'явілася выява малпаў, якія «катаюцца» на мосце ўсходняй веткі метро Лондана. У чацвер – выява ваўка, які вые, а ў пятніцу – пеліканаў, якія ядуць рыбу.
Ні на адной з працаў няма подпісу, таму невядома, што яны азначаюць.