BE RU EN

Уплывовае заходняе выданне назвала аўтара ідэі наступаць на Курск

  • 11.08.2024, 10:14

Аперацыя УСУ стала поўнай нечаканасцю для Расеі.

Калі з'явіліся паведамленні аб вайскоўцах у Курскай вобласці, гэта выглядала чарговай дыверсіяй антыпуцінскіх апалчэнцаў. Але пасля стала зразумела, што за рызыкоўнай аперацыяй стаяць Кіеў і УСУ, якія імкнуцца нанесці стратэгічны контрудар Расеі.

Аперацыя, якая старанна планавалася некалькі месяцаў, стала нечаканасцю для Масквы і заходніх партнёраў Украіны. І ў ёй выразна відаць уплыў прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Аб гэтым піша The Times.

“Паўсюль асабістыя адбіткі пальцаў прэзідэнта Зяленскага. У Кіеве цягам многіх месяцаў было сакрэтам, што прэзідэнт ціснуў на сваё вайсковае кіраўніцтва, каб яно пачынала летні наступ», - піша выданне.

Праз праблемы з жывой сілай і рэсурсамі ўкраінскія высокапастаўленыя вайскоўцы вагаліся, але Зяленскі, жадаючы змяніць наратыў аб тым, што Украіна саступае ў вайне, намагаў на аперацыі.

Як піша The Times, для гэтай аперацыі задзейнічалі ад 6000 да 10000 вайскоўцаў. Камандаванне гатовае рызыкаваць каштоўнымі жаўнерамі і абсталяваннем дзеля дасягнення поспеху.

Апошнія навіны