У Беларусі за палітыку затрымалі дырэктара сеткі будаўнічых крам «Мацярык»
- 11.08.2024, 13:56
З ім запісалі «пакаяннае відэа».
У Беларусі за палітыку затрымалі дырэктара сеткі будаўнічых крамаў «Мацярык»
Відэа з Аляксандрам Аполькам апублікавалі лукашысцкія тэлеграм-каналы.
Мужчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту. На відэа яго прымусілі назваць свой заробак.
Сілавікі называюць затрыманага «незадаволеным буржуем» і пагражаюць адказнасцю «па ўсёй строгасці».
Падрабязнасцяў затрымання Апалькі больш не падаецца.
«Мацярык» - гэта сетка будаўнічых гіпермаркетаў, якая складаецца з пяці крам у чатырох гарадах Беларусі.