BE RU EN

У Беларусі з'явіцца новая гандлёвая сетка з нечаканым уладальнікам

  • 11.08.2024, 19:16

Цяпер у яго ёсць амаль 10 крам такога тыпу.

«Беларуснафта» плануе пашырыць сваю сетку крам фармату каля дома да ста. Аб гэтым паведаміў намеснік гендырэктара кампаніі Сяргей Каморнікаў, піша БелТА.

Цяпер у «Беларуснафты» ёсць блізу дзесяці крам фармату каля дома, для іх выбралі назву «Цікавы». Усяго ж іх 470, але ў асноўным яны знаходзяцца пры запраўках.

У найбліжэйшыя два-тры гады «Беларуснафта» плануе павялічыць крамы, не прывязаныя да АЗС, да ста.

Нагадаем, у Беларусі актыўна трансфармуецца рынак раздробнага гандлю - адны буйныя гульцы «паміраюць», іншыя, наадварот, пашыраюцца. У той жа час актыўна павялічваюць сваю прысутнасць расейскія гандлёвыя сеткі.

Апошнія навіны