BE RU EN

У Расеі прызналі прарыў УСУ яшчэ ў адным раёне Курскай вобласці

  • 11.08.2024, 13:28

Вакол райцэнтра Белай усё занята ўкраінскімі сіламі.

Расейскія ўлады прызналі «прарыў» яшчэ ў адным раёне Курскай вобласці. Баі дайшлі да Белаўскага раёна.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на в.а. губернатара Курскай вобласці Аляксея Смірнова ў Telegram

«Міністэрствы абароны РФ і сілавых структур. Учора быў зафіксаваны заход украінскай ДРГ на тэрыторыю Белаўскага раёна, нашым абаронцам удалося сітуацыю стабілізаваць», - напісаў Смірноў.

Пры гэтым ён сцвярджае, што нібыта на гэты момант у Белаўскім і Абаянскім раёнах Курскай вобласці няма баёў.

Варта адзначыць, што ўчора расейскія так званыя «ваенкары» скардзіліся на новую спробу прарыву ў Курскай вобласці. Гаворка ішла пра Белаўскі раён на поўдзень ад горада Суджы. Гэта новы кірунак, да гэтага баі ішлі ў раёне Суджы і Корэнева.

Прапагандысты заяўлялі, што нібыта вакол населенага пункта Белай «усё занятае» ўкраінскімі сіламі, а таксама пісалі аб заходзе новай брыгады і тэхнікі.

Апошнія навіны