На грыбах і ягадах беларусы зарабілі больш за 176 млн рублёў
- 11.08.2024, 15:52
І гэта толькі ад нарыхтоўшчыкаў.
Беларусы за сем месяцаў гэтага года здалі нарыхтоўшчыкам сельгаспрадукцыю, а таксама дзікарослыя ягады і грыбы на суму 176 мільёнаў рублёў. Пра гэта распавялі ў «Белкаапсаюзе», паведамляе БелТА.
Усяго за гэты перыяд арганізацыя закупіла прадукцыі і сыравіны ад усіх суб'ектаў гаспадарання на суму, большую за 281 мільён рублёў.
Прымалі прадукцыю ў 760 прыёмных пунктах.
«Штогод у нарыхтоўчай кампаніі бяруць удзел больш як 3 тысячы крамаў, размешчаных у сельскай мясцовасці», - дадалі ў «Белкаапсаюзе».
Сёлета там маюць намер закупіць 12 тысяч тон бульбы, 32 тысячы тон агародніны і 50 тысяч тон пладоў і ягад.