BE RU EN

У беларусаў з'явіўся свой Tinder

  • 11.08.2024, 16:27

Праграма дапаможа беларусам знаёміцца паміж сабой і ствараць сувязі.

З'явіўся беларускі аналаг Tinder – «Віт!». На задумку, ён дапаможа беларусам знаёміцца паміж сабой і ствараць сувязі. Пры жаданні – і рамантычныя, але не абавязкова.

Як піша «Будзьма», жыхарам дыяспары ён можа дапамагчы пазнаёміцца з суседзямі-беларусамі, знайсці сяброў для дзіцяці ці кампанію для супольных заняткаў (пакатацца на ровары, схадзіць у грыбы).

У Беларусі з дапамогай «Віт!» можна знайсці кампаньёнаў для таго, каб папрактыкавацца ў выкарыстанні беларускай мовы. Таксама ёсць мапа месцаў, дзе вас дакладна абслужаць па-беларуску. З часам мапа будзе пашырацца.

Праграму ўжо можна спампаваць на IOS і Android.

Апошнія навіны