У Менску шукаюць 14-гадовую дзяўчыну
- 11.08.2024, 16:49
Пайшла з дому і не вярнулася.
У Менску шукаюць зніклую 14-гадовую дзяўчыну. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Менска».
Аляксандра Якаўка пайшла з дому па вул. Заслаўская ў Менску 9 жніўня і знікла.
Дзяўчына-падлетак выглядае старэйшай за свой узрост – прыкладна на 16 гадоў. Яе рост 167 см, хударлявага целаскладу, валасы светлыя, кароткая стрыжка.
Яна была апранутая ў чорную майку, блакітныя джынсы, на ёй былі чорныя красоўкі з буйной падэшвай. Пры сабе мела iPhone XR чорнага колеру, заплечнік і барсетку чорнага колеру.
З асаблівых прыкмет міліцыя адзначае дзве тату на абедзвюх руках на перадплеччы з унутранага боку.