BE RU EN

Дзяржаўная памежная служба Украіны: Сітуацыя на мяжы з Беларуссю застаецца без зменаў

  • 11.08.2024, 19:07

Перамяшчэнне беларускай тэхнікі ля ўкраінскай мяжы не зафіксаванае.

На стан нядзелі перамяшчэнне беларускай тэхнікі ля ўкраінскай мяжы не зафіксаванае. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка ў каментары Liga.net у нядзелю, 11 жніўня.

Так, Дземчанка пракаментаваў паведамленні пра перамяшчэнне тэхнікі Мінабароны Беларусі ў Гомельскай і Мазырскай вобласці.

Спікер дадаў, што сітуацыя ля мяжы застаецца без зменаў.

Раней у Мінабароны Беларусі заявілі, што падраздзяленні аднаго з механізаваных злучэнняў войска Беларусі прыведзеныя ў гатоўнасць да выканання задачаў прызначэння.

Апошнія навіны