Вызваленая з расейскай турмы амерыканка заваявала золата Алімпіяды
- 11.08.2024, 20:02
Жаночая каманда ЗША ў баскетболе перамагла Францыю ў фінале.
Жаночая каманда ЗША ў баскетболе перамагла ў фінале на Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Медаль у складзе каманды атрымала 33-гадовая цэнтравая Брытні Грайнер. Амерыканка ў 2022 годзе была асуджаная судом у Расеі да 9 гадоў калоніі, але пазней памяняная на былога гандляра зброяй Віктара Бута.
У фінале ЗША перамаглі каманду Францыі з мінімальнай перавагай: 67:66. Для каманды гэта восьмае алімпійскае золата запар. Грайнер стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, яна перамагала з камандай у 2016 годзе ў Бразіліі і ў 2021 у Японіі.
Пасля перамогі жаночай баскетбольнай каманды каманда ЗША заняла першае месца ў неафіцыйным камандным заліку на Гульнях у Парыжы. У яе 40 залатых, 44 срэбныя і 42 бронзавыя медалі. Амерыканцы абагналі Кітай – у кітайскай каманды таксама 40 залатых медалёў, але менш срэбра і бронзы.