Сырскі заінтрыгаваў паведамленнем у сацсетцы
- 11.08.2024, 20:09
Галоўкам УСУ намякае на падзеі ў Курскай вобласці?
Галоўны камандзір Узброеных сілаў Украіны Аляксандр Сырскі заінтрыгаваў новым паведамленнем у Telegram у нядзелю, 11 жніўня.
Генерал паведаміў пра падаўжэнне аперацыі, якую вядуць украінскія вайскоўцы.
«Прадаўжаем аперацыю», – падпісаў сваё фота ля мапы галоўкам, відавочна намякаючы на падзеі ў Курскай вобласці Расеі.
Раней Сырскі ўжо публікаваў такі пост. 8 жніўня ён выклаў у Telegram фота і падпісаў яго так: «Працую ў зыходным раёне».
Зыходны раён – гэта месца, з якога пачынаецца высоўванне падраздзяленняў падчас наступу. Дзеянні УСУ ў Курскай вобласці Расеі Сырскі афіцыйна яшчэ не каментаваў.
Ужо шосты дзень у памежных раёнах Курскай вобласці вядуцца баявыя дзеянні. Расея ўвяла рэжым контртэрарыстычнай аперацыі адразу ў трох прымежных з Украінай абласцях.