Затор на некалькі кіламетраў сабраўся пад Менскам
- 11.08.2024, 20:13
Ля Фаніпаля адбылася сур'ёзная аварыя.
Вялікі затор на некалькі кіламетраў сабраўся пад Менскам у кірунку ўезду ў сталіцу, паведамляюць чытачы «КП» у Беларусі.
БелТА ўдакладняе, што затор утварыўся праз сур'ёзную аварыю ля Фаніпаля і раіць знаходзіць альтэрнатыўныя шляхі аб'езду праблемнага адрэзку.