У Менскім раёне кіроўца з амаль 3 праміле трапіў у ДТЗ і паспрабаваў уцячы
- 11.08.2024, 21:04
Прабег па лесе паўтара кіламетра і заснуў.
У лесе недалёка ад вёскі Бальшавік затрымалі нецвярозага кіроўцу, паведамляе ДАІ.
На вуліцы Маладзёвай паблізу дома № 20 кіроўца Renault не справіўся з кіраваннем і рэзнуўся ў плот.
Жыхарка вёскі выклікала міліцыю. Але на момант прыбыцця аператыўнікаў вінаватага ў здарэнні не было на месцы. Ён пакінуў машыну і паспрабаваў уцячы ў лесе. Супрацоўнікі ДПС выявілі падазраванага за паўтара кіламетра ад месца аварыі. Мяркуючы з відэа, ён мірна спаў.
Агляд кіроўцы паказаў 2,88 праміле. Яму пагражае штраф памерам 200 базавых велічыняў і пазбаўленне права кіравання.