BE RU EN

У Курскую вобласць РФ зайшлі беларускія добраахвотнікі

  • 13.08.2024, 13:04

Яны ўдзельнічаюць у баях за Любімаўку.

У Курскай вобласці РФ у складзе ўкраінскіх падраздзяленняў ваююць і беларусы.

Гэта байцы танкавага падраздзялення ТУР 225-га Асобнага штурмавага батальёна. У каментары да апублікаванага ў Telegram відэа напісана, што яны едуць "вызваляць Любімаўку". Калі яно было знятае - невядома.

Касцяк падраздзялення "Тур" складаюць беларускія добраахвотнікі. Байцы праводзяць складаныя аперацыі і дастаюць з фронту падбітую расейскую тэхніку, якую потым рамантуюць і выкарыстоўваюць самі.

Апошнія навіны