У Менску затрымалі расейскага блогера-мільённіка
- 13.08.2024, 14:45
Блогер прыехаў у Беларусь да сябра на дзень нараджэння.
Сілавікі ў Менску затрымалі папулярнага расейскага блогера-мільённіка Глебаса - у яго 5,2 млн падпісчыкаў у TikTok і яшчэ 150 тысяч у інстаграме.
Міліцыю зацікавілі два ролікі, якія Глеб Дзямідаў зняў у беларускай сталіцы і, мяркуючы з усяго, апублікаваў у выглядзе паведамленняў у сваім тэлеграм-канале.
На першым роліку блогер увайшоў у кабіну тралейбуса на прыпынку недалёка ад вакзала і збянтэжыў жанчыну-кіроўцу. На другім - гучна распавёў нецэнзурны анекдот у вагоне метро.
Сілавікі затрымалі яго і прымусілі прасіць прабачэння.