BE RU EN

У яшчэ адным раёне Курскай вобласці абвясцілі эвакуацыю

  • 13.08.2024, 14:46

Ён мяжуе з Суджанскім.

У Вялікасалдацкім раёне Курскай вобласці ўвялі эвакуацыю для мясцовых жыхароў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка раёна.

Са слоў мясцовых уладаў, "да сённяшняга дня эвакуацыі ў раёне не было". Зрэшты, з сённяшняга дня яна абвешчаная афіцыйна.

"Сёння збіраем звесткі, хто ўсё ж мае патрэбу ў эвакуацыі", - адзначыў раённы старшыня, заклікаўшы мясцовых жыхароў пакідаць заяўкі.

Трэба адзначыць, што гэты раён мяжуе з Суджанскім, у якім працягваюцца баявыя дзеянні.

Апошнія навіны