У Кіеве развіталіся з польскім добраахвотнікам з беларускімі каранямі
- 14.08.2024, 12:00
Ён служыў у палку Каліноўскага.
13 жніўня на Байковых могілках у Кіеве развіталіся з польскім добраахвотнікам беларускага палка Кастуся Каліноўскага Пшэмыславам Расевічам-Кучынскім, які загінуў на вайне ва Украіне, паведамляе onet.pl.
На цырымоніі прысутнічалі польскія дыпламаты.
У апошні шлях яго праводзілі пад трыма сцягамі - польскім, украінскім і беларускім бел-чырвона-белым.
Прагучалі польскі і ўкраінскі гімны і "Пагоня".
Пшэмыслаў Расевіч-Кучынскі — 36-гадовы польскі добраахвотнік з беларускімі каранямі, далучыўся да палка імя Каліноўскага ў верасні 2022 года. Удзельнічаў у шэрагу ключавых бітваў.
Загінуў 6 жніўня 2024 года падчас баявога задання.