У Чэхіі пачалі будаваць дамы з грыбоў
- 14.08.2024, 12:35
Тэхналогію распрацаваў італьянец.
У Чэхіі будуюць першыя ў краіне дамы з выкарыстаннем грыбніц. Грыбныя панэлі выкарыстоўваюць для гукаізаляцыі.
Пласты спрасаваных грыбніц убудоўваюць у сцены дамоў для глэмпінгу (больш раскошнай формы кэмпінгу). Гэтыя панэлі змяшчаюць нежывыя грыбы, таму ў далейшым грыбніца не будзе разрастацца па сценах, і іх можна будзе перапрацаваць. Паводле пажарабяспекі і трываласці «грыбныя» панэлі аналагічныя традыцыйным гукаізаляцыйным матэрыялам.
Першыя "грыбныя" дамкі для глэмпінгу збіраюцца дабудаваць да канца года.
Першапачаткова тэхналогію выкарыстання грыбніцы ў якасці сыравіны для самых розных прадметаў распрацаваў італьянец Маўрыцыа Мантальці. Ён робіць з грыбоў прадметы мэблі і інтэр'еру, посуд і нават абутак.