УСУ знішчылі расейскі СУ-34 над Курскай вобласцю
- 14.08.2024, 13:36
Інфармацыю пацвердзіў украінскі Генштаб.
Уночы з 13 на 14 жніўня Сілы абароны Украіны на тэрыторыі Курскай вобласці знішчылі расейскі самалёт Су-34. Пра гэта паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.
"Сёння ўночы на тэрыторыі Курскай вобласці (РФ), падчас выканання баявой задачы, сіламі і сродкамі зенітных ракетных войскаў Паветраных Сіл УС Украіны быў знішчаны расейскі знішчальнік-бамбавік Су-34", – гаворыцца ў паведамленні.
У Генштабе дадалі, што праца ліквідацыі акупантаў, іх тэхнікі і ўзбраення "працягваецца нястомна".
Што вядома пра Су-34
Су-34 - гэта расейская мадэрнізацыя знішчальніка Су-27. Самалёт знаходзіцца ў серыйнай вытворчасці з 2008 года. Яго стваралі для замены бамбавіка Су-24. Распрацоўка Су-34 пачалася яшчэ ў СССР і працягнулася ў незалежнай Расеі.
Су-34 прыняты на ўзбраенне Паветрана-касмічных сіл РФ у 2014 годзе. Са звестак ГУВ, РФ мае больш за 100 Су-34. Для Украіны асноўная пагроза ад Су-34 - гэта авіябомбы. Расейцы змаглі палепшыць савецкія недакладныя бомбы шляхам інтэграцыі модуля планавання і карэкцыі (УМПК). Вядома, што акупанты вырабляюць камплекты да такіх бомб.
ФАБ-500 - аскепкава-фугасная баявая частка;
КАБ-500 - касетная баявая частка;
ОДАБ-500 - аб'ёмна-дэтанавальная баявая частка;
ФАБ-1500 - аскепкава-фугасная баявая частка.
Серыйная вытворчасць Су-34 працягваецца, іх вырабляе Новасібірскі авіяцыйны завод.