BE RU EN

Ідуць цяжкія вулічныя баі: УСУ пашырылі плацдарм у Курскай вобласці

  • 14.08.2024, 14:03

На поўдзень ад Суджы ўкраінскія вайскоўцы ўвайшлі ў сяло Чаротнае.

УСУ пашырылі плацдарм у Курскай вобласці РФ, захапіўшы яшчэ чатыры вёскі.

Да такой высновы прыйшоў экспэрт BILD аналізуючы адкрытыя звесткі Юльян Рэпкэ, вывучыўшы відэазапісы баёў у Курскай вобласці. Паводле ягоных звестак, на поўнач ад Суджы УСУ ўзялі вёску Кругленькае і наваколле.

Раней УСУ наступалі ў тым раёне ў кірунку райцэнтра Коранява.

«Украінскія вайскоўцы захапіла Кругленькае ў Курскай вобласці на захадзе РФ. Расейскія войскі атакуюць украінскія калоны з дапамогай касетных РСЗА «Смерч» на поўнач ад сяла», - адзначыў аналітык.

Да поўдня ад Суджы ўкраінскія вайскоўцы ўвайшлі ў сяло Чаротнае, тамака ідуць цяжкія вулічныя баі. На шляху да Чаротнага ўкраінцы ўзялі вёскі Боркі і Крупец, а таксама вёску Спальнае.

«Цяжкія баі ў Камышным, дзе група з 14 украінскіх салдат уступіла ў бой з расейскімі войскамі, якія знішчылі будынкі, што выкарыстоўваліся імі. Гэта азначае, што Боркі і Спальнае таксама знаходзяцца пад кантролем украінскага войска. Бягучая лінія фронту на ўсходзе фармуецца марудна», - адзначыў Рэпкэ.

Апошнія навіны