У Гародні 12 выпускнікоў аграрнай ВНУ атрымалі пазовы на 240000 рублёў
- 14.08.2024, 21:27
Усё праз размеркаванне.
У Гародні пракуратура занялася выпускнікамі аграрнага ўніверсітэта, якія атрымалі адукацыю бясплатна, але праігнаравалі адпрацоўку. У першым паўгоддзі гэтага года было 12 такіх судоў.
У выпускнікоў запатрабавалі вярнуць грошы, выдаткаваныя на іх навучанне, усяго гэта 240000 рублёў.
«Характэрна, што маладыя спецыялісты ў большасці выпадкаў ігнаруюць умовы заключаных дамоваў аб мэтавай падрыхтоўцы шляхам нявыхаду на працу зусім або звальнення наймальнікам за прагулы праз нязначны прамежак часу», – паведамілі ў пракуратуры.
Суды задаволілі пазоўныя патрабаванні ў поўным аб'ёме, недапрацавалыя размеркавальнікі вярнулі грошы, выдаткаваныя на іх навучанне.