Палітвязня, выпушчанага паводле амністыі, зноў адправілі ў калонію
- 15.08.2024, 16:01
На 2,5 гады.
Былога палітвязня Пятра Зіневіча, якога раней выпусцілі паводле амністыі, асудзілі на 2,5 гады калоніі, піша праваабарончы цэнтр “Вясна”. Яго і яшчэ двух жыхароў Баранавічаў Аляксандра Тарасевіча і Дзмітра Блашчаніцу прызналі вінаватымі паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту ўночы з 9 на 10 жніўня 2020 года.
Прысуд быў агучаны ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 15 жніўня. Працэс вяла суддзя Аксана Ліцвінчык.
Тарасевіча і Блашчаніцу прысудзілі да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму кожнага.