Знойдзены бялок, які дапаможа захаваць мозг маладым
- 15.08.2024, 17:02
Ён дапаможа падтрымаць здароўе нейронаў.
Навукоўцы з Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі выявілі, што бялок пад назовам TMEM16F дапамагае падтрымліваць здароўе нейронаў і падаўжаць маладосць мозгу. Пра гэта паведамляе выданне MedicalXpress.
Навукоўцы засяродзіліся на вывучэнні бялку TMEM16F, які адыгрывае ключавую ролю ў падтрыманні стабільнасці клеткавых абалонак (мембран). Яны высветлілі, што па меры старэння канцэнтрацыя гэтага бялку ў нейронах зніжаецца, што негатыўна адбіваецца на іх функцыянальнасці і здольнасці да аднаўлення пашкоджанняў.
Падчас эксперыментаў на лабараторных мышах было выяўлена, што штучнае павелічэнне ўзроўню TMEM16F у старых жывёл садзейнічала паляпшэнню іх разумовых навыкаў і памяці. Навукоўцы адзначылі, што такое «амалоджванне» мозгу можа закласці падмурак для стварэння новых, эфектыўных стратэгій тэрапіі ўзроставых захворванняў, у тым ліку хваробы Альцгеймера. Тым не менш для ўкаранення ў клінічную практыку эксперыментальнага лячэння, заснаванага на ўздзеянні на TMEM16F, неабходна правесці шмат дадатковых даследаванняў.