BE RU EN

Як УСУ прарвалі мяжу ў Курскай вобласці: дэсантнікі паказалі першыя гадзіны аперацыі

  • 16.08.2024, 9:27

Відэафакт.

Украінскія дэсантнікі паказалі кадры першых гадзін пасля пачатку наступальнай аперацыі ў Курскай вобласці РФ. Аперацыя пачалася 6 жніўня.

Пра гэта паведамляе Камандаванне Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных сіл Украіны ў Facebook.

«Першыя гадзіны наступальнай аперацыі Сіл абароны ў Курскай вобласці РФ 6 жніўня 2024 года. Дзень, які ўвойдзе ў гісторыю расейска-ўкраінскай вайны. Дбайная падрыхтоўка, планаванне, раптоўнасць, баявы дух і інфармацыйная цішыня сталі вызначальнымі на пачатковым этапе аперацыі», - адзначылі дэсантнікі.

Камандаванне ДШВ паведамляе, што ў першыя гадзіны аперацыі ўкраінскія вайскоўцы праводзілі размінаванне, прарыў мяжы, знішчэнне абарончых рубяжоў ворага. Таксама працавала авіяцыя і артылерыя. Акрамя таго, у першыя гадзіны ўжо былі першыя палонныя расейскія салдаты.

«Цяпер усё залежыць ад стойкасці ўкраінскага жаўнера ўсіх родаў войск, задзейнічаных у аперацыі», - дадалі ў ДШВ.

Апошнія навіны