BE RU EN

Эксперт: З палоннымі кадыраўцамі ўзнікла дылема

  • 16.08.2024, 12:06

Якія вайскоўцы РФ з-пад Курска першымі пойдуць на абмен?

Украіна падчас прарыву ў Курскую вобласць захапіла ў палон тры катэгорыі расейскіх вайскоўцаў. Найбольшая колькасць – жаўнеры тэрміновай службы, якіх Крамлю будзе небяспечна вяртаць «усіх кагалам». Яшчэ адна праблема - «кадыраўцы», якія раней ішлі «высокім абменным курсам», але зараз з ім не ўсё ў парадку. Пра тое, якія катэгорыі расейцаў першымі пойдуць на абмен, экс-супрацоўнік СБУ і вайсковы эксперт Іван Ступак распавёў у эфіры тэлеканала «Кіеў 24».

Ступак выдзеліў тры катэгорыі расейцаў, якія патрапілі ў палон, калі УСУ пачалі прарыў у Курскай вобласці - гэта «кадыраўцы», вайскоўцы тэрміновай службы, службоўцы ФСБ РФ. Найменш праблемныя – гэта фсбшнікі. З астатнімі будзе не ўсё ў парадку, асабліва - з «кадыраўцамі». З яго слоў, раней існаваў «догмат», што гэтая катэгорыя палонных мае «высокі абменны курс». Аднак на гэты раз камандзір падраздзялення «Ахмат» адмовіўся ад гэтых вайскоўцаў, заявіўшы, што «кадыраўцы ў палон не здаюцца». Гэта значыць, папярэдні сцэнар ужо як бы не выконваецца. Калі ж гэтыя людзі вернуцца ў РФ, іх чакае наўпроставая дарога на фронт і штрафны батальён, растлумачыў эксперт.

«Адразу выстаўляецца планка, што нікога [з кадыраўцаў – рэд.] мяняць не будуць. Тут такая дылема: ці будуць мяняць кадыраўцаў, і ўвогуле ці захочуць гэтыя палонныя вяртацца ў Расейскую Федэрацыю», — адзначыў Ступак.

Другая катэгорыя палонных - гэта расейскія вайскоўцы тэрміновай службы. Іх будуць мяняць ахвотна і могуць вярнуць «усіх гуртам», сказаў эксперт. Зрэшты, у такім выпадку ў расейскага насельніцтва могуць узнікнуць «пытанні» да Крамля, таму іх могуць абмяняць у некалькі заходаў, а не ўсіх адначасова.

Трэцяя катэгорыя - гэта супрацоўнікі ФСБ РФ. На сёння не зразумела, службоўцы якіх канкрэтна падраздзяленняў апынуліся ў палоне, але ў першую чаргу размова ідзе аб пагранічніках. На думку экс-супрацоўніка СБУ, іх будуць мяняць з ахвотай.

Што да таго, якіх украінскіх вайскоўцаў у палоне далучаць да абмену, суразмоўца журналістаў выказаў меркаванне, што магчымы фармат абмену «ўсіх на ўсіх». Аднак варта ўлічыць, што ў РФ «асаблівае стаўленне» да байцоў 12-й брыгады Нацгвардыі. Расейцы больш схільныя іх трымаць у турмах і катаваць, чым адпускаць, падкрэсліў ён.

Апошнія навіны