BE RU EN

Харватыя пастанавіла вярнуць абавязковы воінскі набор

  • 16.08.2024, 18:02

З наступнага года.

Харватыя ўводзіць абавязковую вайсковую службу з 1 студзеня 2025 года, яе тэрмін складзе два месяцы, заявіў міністр абароны краіны Іван Анушыч. Ягоныя словы прыводзіцьAssociated Press.

Паводле звестак агенцтва, гэтая пастанова абумоўленая ўзмацненнем напружанасці ў Еўропе пасля пачатку вайны ва Украіне і гонкай узбраенняў на Балканскім паўвостраве.

Міністр абароны Харватыі таксама выключыў эканомію бюджэтных сродкаў у вайсковай сферы.

Паводле звестак агенцтва, іншыя еўрапейскія краіны разглядаюць аналагічныя захады ці ўжо аднавілі абавязковую ваенную службу ў адказ на ўзмацненне напружанасці ў рэгіёне.

Апошнія навіны