Лукашэнка памілаваў 30 чалавек, асуджаных за пратэсты
- 16.08.2024, 18:36
Некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні.
Узурпатар Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне 30 асуджаных за «злачынствы пратэставай накіраванасці».
Сярод памілаваных 14 жанчынаў і 16 мужчынаў, некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні. Ёсць людзі пенсійнага веку.
Канкрэтныя прозвішчы памілаваных не называюцца.