УСУ атакавалі Крымскі мост?
- 16.08.2024, 21:01
Мінабароны РФ заявіла, што па мосце былі выпушчаныя 12 ракетаў ATACMS.
Міністэрства абароны РФ сцвярджае, што мінулай ноччу была адбітая масаваная ракетная атака УСУ па Крымскім мосце. У выніку сродкамі СПА нібыта былі збітыя ўсе выпушчаныя па мосце 12 ракетаў ATACMS, заявіла ўстанова ў пятніцу, 16 жніўня, не падаўшы ніякіх пацверджанняў.
Паводле звестак Telegram-канала «Крымскі вецер», праз начны напад УСУ Крымскі мост быў перакрыты цягам чатырох гадзінаў, рух аднавіўся толькі раніцай, у заторах з двух бакоў сабралася блізу 2300 аўтамабіляў.
Паводле звестак «Крымскага ветру», у наваколлях Керчы ў анэксаваным Крыме a target="_blank" href=https://charter97.org/ru/news/2024/8/16/606948/>зафіксаваныя пажары, ёсць пашкоджанні непадалёк ад гары Мітрыдат. Жыхары Керчы расказвалі пра вялікую колькасць аскепкаў у горадзе, а таксама перакрыцці руху па шэрагу вуліцаў, паведаміў канал ASTRA.
Украінскі бок не каментаваў ракетную атаку па мосце.