BE RU EN

У Вашынгтон прыляцелі вызваленыя ў рамках абмену з РФ амерыканцы

  • 2.08.2024, 7:37

Прэзідэнт Джо Байдэн і віцэ-прэзідэнтка Камала Гарыс сустрэлі іх у аэрапорце.

На авіябазе Эндрус каля Вашынгтона сеў самалёт з вызваленымі ў Расеі грамадзянамі ЗША ў рамках вялікага абмену. На борце знаходзіліся журналісты Эван Гершковіч і Алсу Курмашова, і былы марскі пяхотнік Пол Вілан.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на трансляцыю Белага дома і Twitter прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Амерыканскі прэзідэнт сустрэў іх на аэрадроме. Акрамя таго, вызваленых з расейскіх засценак суграмадзян сустрэла таксама віцэ-прэзідэнтка Камала Гарыс.

На абнародаваных СМІ кадрах можна ўбачыць, як Гершковіча, Вілана і Курмашову абдымаюць іх блізкія, родныя і топ-чыноўнікі.

Нагадаем, 1 жніўня адбыўся вялікі абмен зняволенымі паміж Расеяй і Беларуссю з аднаго боку і ЗША і Нямеччынай з другога. Агулам краіны абмянялі 24 зняволеныя.

Апошнія навіны