Экспэрт: Першыя ўдары F-16 паставяць «крыж» на ўсіх расейскіх Су-34
- 2.08.2024, 11:57
Дастаткова збіць да дзясятка самалётаў РФ.
Збіццё першых дзесяці самалётаў Су-34 з дапамогай знішчальнікаў F-16 будзе мець вельмі магутны псіхалагічны эфект на расейцаў. Пра гэта ў эфіры "Эспрэса" заявіў ваенны эксперт Цэнтра даследаванняў войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.
«Псіхалагічны эфект будзе пасля таго, як мы саб'ём некалькі - да дзясятка Су-34, пасля чаго іх выкарыстанне проста спыніцца. Бо на ўсю Расею засталася толькі сотня Су-34, гэта з улікам пагроз NАТО, Кітая і гэтак далей. Гэта значыць яны не могуць рызыкаваць такім чынам, бо не могуць вырабляць зараз некалькі дзясяткаў Су-34 на год. Яны ледзь дзясятак выцягваюць», - сказаў Самусь.
Ён удакладніў, што расейцы будуць берагчы свае самалёты, бо наўрад ці змогуць выпускаць іх без дапамогі Кітая.
«Гэта можна прыраўнаваць да таго, як мы збілі два А-50, якія давалі інфармацыю і цэлеўказанні тактычнай авіяцыі Паветраных Сіл РФ. Тады гэта азначала, што расейцы на галаву вышэйшыя за нас. Пасля збіцця А-50 псіхалагічны эфект быў вельмі магутны, таму што расейцы зараз працуюць у асноўным інфармацыяй, якая ёсць на бартавых радарах саміх самалётаў. Пакуль што гэта дазваляе ім панаваць у паветры. Нашы савецкія самалёты не могуць канкураваць акурат у далёкасці радара, эфектыўнасці радараў бартавых, якія знаходзяцца ўласна на нашых МіГ-29 або Су-27», - растлумачыў Самусь.
Са слоў ваеннага экспэрта F-16 – гэта першы крок да новага ўзору Паветраных Сіл.
«Гэта сапраўды пачатак пераўзбраення і новай эры. F-16 - гэта першы крок да новага ўзору Паветраных Сіл, і гэта сапраўды надзвычай важна. Мы казалі блізу 20 гадоў, што акурат на рубяжах 2025 года нам трэба цалкам пераходзіць на заходнія самалёты. У прынцыпе так і атрымалася, але пры іншых абставінах», - падкрэсліў Самусь.