BE RU EN

На беларускім прадпрыемстве стварылі пункт доступу да Wi-Fi з «ненарматыўнай лексікай»

  • 2.08.2024, 9:58

Фірма паскардзілася ў міліцыю.

Адна з арганізацый Магілёўскай вобласці знайшла на сваім роўтары створаны новы бесправадны пункт доступу да сеткі з «ненарматыўнай назвай». Прадпрыемства звярнулася ў міліцыю, паведамілі ў Дзяржкамітэце судовых экспэртыз (ДКСЭ).

Падчас праверкі роўтэр канфіскавалі і накіравалі на кампутарна-тэхнічную экспэртызу.

«Судовыя экспэрты ўстанавілі, што невядомыя праз сетку Інтэрнэт падключыліся да роўтара арганізацыі і стварылі адкрыты пункт доступу да сеткі, даўшы ёй вельмі своеасаблівую назву. Таксама ў рамках экспэртызы ўсталяваны IP-адрас прылады, з якога ажыццяўлялася падлучэнне да роўтара, дата і час падлучэння», - паведамілі ў ДКСЭ.

Атрымаць доступ да роўтара атрымалася дзякуючы таму, што на ўліковым запісе стаяў просты пароль ад завода-вытворцы.

Апошнія навіны