BE RU EN

Лукашэнка сеў у лужыну з Крыгерам

  • 2.08.2024, 13:32

Агентура дыктатара занервавалася.

Так смешна, як лукашэнкаўцы рабілі выгляд, як быццам нешта вызначаюць, Гладкую залучылі, адваката — тады як Масква з Вашынгтонам і Бэрлінам ужо даўно ўсё вызначылі, і самалёты ўжо запраўленыя стаялі, піша Сяргей Гезгала.

А якое было кіно, як гралі акторы: інсцэнаваны выбух у Азярышчы, смяротны прысуд.

Рыка Крыгер у выніку хуценька патрапіў дадому, прычым ляцеў у кампаніі годных людзей.

Можна толькі парадавацца за Кара-Мурзу, Яшына, Арлова, Скачыленку ды іншых вызваленых палітвязняў…

Але ўся гэтая гісторыя таксама ясна паказала ўрадам у тым ліку Польшчы, Літвы і Латвіі як найбольш зацікаўленым — калі хочаш мець хаця б шанец кагосьці выцягнуць з Беларусі, трэба здабыць кагосьці, хто таму рэжыму патрэбны.

Як упэўніліся ў Варшаве і іншых сталіцах, проста слоў у Менску не разумеюць.

Думаю, усведамленне гэтага прымусіць зараз панервавацца лукашэнкаўскую агентуру і агентаў уплыву.

Апошнія навіны