BE RU EN

Нечакана памёр начальнік рэжымнага аддзела калоніі ў Воршы

  • 2.08.2024, 13:34

Яму быў 41 год.

У 41 год памёр начальнік рэжымнага аддзела калоніі №8 у Воршы Аляксандр Радкевіч, піша «Наша Ніва». Паводле інфармацыі выдання, усю кар'еру ён правёў у сістэме Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП).

“Спачатку ён быў начальнікам атрада ў калоніі №8. Пасля гэтага перайшоў ва ўправу ДВП па Віцебскай вобласці, дзе працаваў старшым оперупаўнаважаным аддзела аператыўна-рэжымнай работы. І ў выніку вярнуўся ў калонію №8 - начальнікам рэжымнага аддзела”, - распавяла выданне.

Рэжымны аддзел вызначае, што "можна", а што "нельга" зняволеным. Вызначае, ці можна аддаваць людзям лісты, ці прапускаць тыя ці іншыя кнігі. Складае акты за ўяўныя ці рэальныя парушэнні.

Апошнія навіны