BE RU EN

У Расеі выявілі буйную вытворчасць фальшывых беларускіх цыгарэт

  • 2.08.2024, 11:21

Яны выпускаліся пад выглядам сапраўдных.

Нелегальную вытворчасць беларускіх марак цыгарэт знайшла Федэральная служба бяспекі на Калужскай тытунёвай фабрыцы, паведамляе РБК.

Супрацоўнікі ФСБ забралі дакументы на Калужскай тытунёвай фабрыцы, яе складах і офісах залежных ад яе кампаній. У аперацыі ўдзельнічалі і падаткавікі. Праверка праводзілася падчас мерапрыемстваў для спынення вытворчасці кантрафактных цыгарэт і ўхіленні ад выплаты падаткаў.

На складах калужскай фабрыкі сілавікі знайшлі падробленыя цыгарэты Marlboro, Kent, Rothmans, а таксама беларускія - Карона Kalipso. Яны выпускаліся пад выглядам сапраўдных.

Усяго канфіскавана больш за 6,2 мільёна пачкаў цыгарэт, каля 300 тысяч фальшывых акцызных марак Беларусі і 500 тысяч падробленых марак дзяржаўнага знака", якія клеілі на кантрафактную тытунёвую прадукцыю.

Кошт канфіскаваных падробленых цыгарэт ацанілі прыкладна на 800 мільёнаў расейскіх рублёў (крыху больш за 9 мільёнаў даляраў).

Апошнія навіны