BE RU EN

Лукашэнка паскардзіўся, што мала атрымлівае

  • 2.08.2024, 11:29

Сам жа ён скраў у беларусаў мільярды.

Лукашэнка паскардзіўся, што яму пяць гадоў не падвышаюць заробак. Пра гэта ён заявіў на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод супрацоўнікам сістэмы кіраўніцтва спраў. Сам жа дыктатар скраў у беларусаў мільярды.

За час знаходжання Лукашэнкі ва ўладзе многія СМІ, экспэрты і іншыя рэсурсы агучвалі вельмі розную інфармацыю аб магчымых актывах дыктатара.

У чэрвені 2006 года амерыканскі амбасадар у Беларусі Джордж Крол адправіў у Вашынгтон дэпешу са спісам 50 найбагацейшых людзей Беларусі. Гэты дакумент апынуўся сярод 1014 дыпламатычных тэлеграм з сакрэтнага архіва дзярждэпартамента ЗША і Пентагона, якія ў выніку выцеку патрапілі ў распараджэнне праекта WikiLeaks Джуліяна Асанжа. У 2010 годзе WikiLeaks апублікаваў гэтую дэпешу.

Згодна з ёй, Лукашэнка ўжо ў 2006 годзе ўзначальваў спіс самых багатых беларусаў: амерыканскія дыпламаты ацанілі ягонае багацце на дзевяць мільярдаў даляраў.

У жніўні 2011 года расейскі тэлеканал НТВ апублікаваў трэцюю частку дакументальнага фільма-расследавання "Хросны бацька". У ім сума багацця Лукашэнкі ацэньваўся на суму ад васьмі да 12 мільярдаў даляраў.

У расследаванні 2014 года, апублікаваным на сайце французскага тэлеканала France 24, міжнародная каманда журналістаў з пяці краін ацаніла суму грошай, незаконна прысвоеных за 20 гадоў Лукашэнкам і ягоным найбліжэйшым атачэннем, на дзесяць мільярдаў даляраў.

У ліпені 2020 года расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў ацэньваў багацце сям'і Лукашэнкі ўжо ў суму ад 12 да 16 мільярдаў даляраў. Як сцвярджаў тады Суздальцаў, да 2012 года грошы Лукашэнкі захоўваліся ў Сірыі, дзе кіруе прыязны дыктатарскі рэжым Башара Асада. Але пасля пачатку грамадзянскай вайны ў гэтай краіне грошы Лукашэнкі адтуль вывелі. Іншая частка грошай нібыта знаходзілася на Кіпры - як меркаваў Суздальцаў, іх таксама давялося выводзіць пасля пачатку праверак з боку мясцовых уладаў. Палітолаг меркаваў, што багацце Лукашэнкі ёсць таксама ў Катары і Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Апошнія навіны